10 чэрвеня 2026, Серада, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя баевікі з Нігерыі прыедуць навучацца ў Менск

84
Былыя баевікі з Нігерыі прыедуць навучацца ў Менск

Нігерыйскі ўрад 30 студзеня накіраваў на навучанне ў Беларусь і Паўднёвую Афрыку 146 былых баевікоў з дэльты Нігера.

Паводле інфармацыі афрыканскага інфармацыйнага партала allAfrica, былыя нігерыйскія баевікі правядуць пяць гадоў у Беларусі, дзе будуць вывучаць такія спецыяльнасці, як інфарматыку, нафтахімію і радыёэлектроніку, перадае «Радыё Свабода».

Партал піша, што ў Беларусі нігерыйцы будуць навучацца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, але не выключана, што на самой справе маецца на ўвазе Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Кожны з навучэнцаў атрымаў ад нігерыйскага ўрада ў дарогу кампутар-лаптоп.

Паводле інфармацыі згаданага партала, у гэтым годзе урадавай праграмай навучання ў Нігерыі і за мяжой будуць ахопленыя каля 12 тысяч былых баявікоў, якія раней змагаліся супраць урадавых сіл у дэльце ракі Нігер.

У дэльце Нігера знаходзяцца багатыя радовішчы нафты, набыццём якой займаюцца такія міжнародныя кампаніі як Royal Dutch Shell, Exxon Mobil і Chevron. Плацяжы за карыстанне радовішчамі з'яўляюцца асноўнай крыніцай прыбыткаў нігерыйскага ўрада.

Некалькі гадоў таму нігерыйскі федэральны ўрад і паўстанцы ў дэльце Нігера дамовіліся аб перамір'і і амністыі.

Паводле агенцтва Рэйтэр, кожны з баевікоў, якія трапілі пад амністыю, атрымаў ад урада месячную стыпендыю ў 420 даляраў (гэта лічыцца вельмі прыстойнай сумай у краіне, дзе большасць насельніцтва вымушаная жыць на два даляры на дзень).

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках