9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Ідзе «распілоўванне» беларускай уласнасці

16
Леанід Заіка: Ідзе «распілоўванне» беларускай уласнасці

Продаж акцый «Крыніцы» «Трайплу» Юрыя Чыжа - гэта кампенсацыя алігарху за санкцыі Еўразвяза, лічыць эканаміст.

«Гэта «нармальнае» «распілоўванне» уласнасці. Усё будзе ісці, як у Расеі, Украіне і іншых краінах з постсавецкімі традыцыямі. «Трайпл» пацярпеў, Юрый Чыж апынуўся чалавекам нееўрапейскага тыпу. Пра гэта даведалася кіраўніцтва Еўразвяза і фамільярна выкрэсліла яго са спісу еўрапейцаў», - сказаў у інтэрв'ю сайту charter97.org вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Крыніцу прадаюць Чыжу, каб кампенсаваць яго страты на рынку ЕЗ, лічыць эксперт. «Алігархі аддаюць «Крыніцу» у парадку кампенсацыі, каб яго заахвоціць. Такія бізнесмены ва ўладзе канцэнтруюць уласнасць і рэсурсы, яны з'яўляюцца «другім кашальком» і спонсарамі розных афіцыйных праектаў. Такая традыцыя ў Беларусі склалася і яна ўмацоўваецца».

Па словах эканаміста, з-за таго, што бізнес Юрыя Чыжа знаходзіцца ў чорным спісе ЕЗ, цяпер і «Крыніца» можа патрапіць пад санкцыі Еўразвяза. «Безумоўна, рызыка гэтага ёсць. Не будуць еўрапейцы піць нашу ваду, піва. Тады гэтыя прадукты пойдуць у Азію, у краіны Лацінскай Амерыкі. Але я не думаю, што ЕЗ будзе настолькі пільным, што возьме і «ударыць» па піву. Не еўрапейская гэта справа».

Нагадаем, як нядаўна стала вядома, падрыхтаваны праект указа аб продажы 25% акцый ААТ «Крыніца» кампаніі «Трайпл». Цяпер дакумент праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі. Пазней ён будзе накіраваны ва ўрад, адтуль у адміністрацыю Лукашэнкі.

ААТ «Крыніца» з'яўляецца другой (пасля Heineken) беларускай кампаніяй па аб'ёме паставак піва на ўнутраны рынак і лідэрам па аб'ёмах экспарту. ТАА «Трайпл» належыць алігарху Юрыю Чыжу, яки падпаў пад санкцыі ЕЗ, і з'яўляецца шматпрофільнай групай кампаній, якая ахоплівае аптовы гандаль нафтапрадуктамі, будаўніцтва, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, рытэйл, вытворчасць безалкагольных напояў, фармацэўтычную вытворчасць і іншыя віды дзейнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках