19 красавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэмны цэннік: катлеты з хлеба за 50 тысяч

15
Турэмны цэннік: катлеты з хлеба за 50 тысяч

ІЧУ Віцебскага аблвыканкама ацаніў у 300 тысяч рублёў 6 сутак арышту Яўгена Гуцалава.

Столькі актывіст павінен пералічыць на рахунак ізалятара, паведамляе тэлеканал «Белсат».

19 верасня Гуцалава абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету і асудзілі на 7 сутак арышту. Суткі, праведзеныя ў чаканні суда былі залічаны ў тэрмін. Такім чынам, кожны дзень, праведзены за кратамі, каштаваў 50 тысяч беларускіх рублёў.

«Умовы там былі жудасныя: абарваная пасцельная бялізна, брудны матрац, - распавёў Яўген Гуцалаў. - У туалет трэба ісці з бутэлькай вады. Ежа - каша і катлеты, у якіх больш хлеба, чым мяса».

Праваабаронца Наста Лойка кажа, што кожны месяц ёй даводзіцца па некалькі разоў дапамагаць у напісанні скаргаў на ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення.

«У Менску кошты, якія выстаўляюць ізалятары, прыкладна такія ж, - паведаміла яна. - Вядома, гэта абсурд. У гэтую суму ўваходзіць ежа. Я лічу, тое, чым кормяць у ізалятарах часовага ўтрымання (ІЧУ) і цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП), столькі не каштуе».

Па словах Лойка, суды адмаўляюцца разглядаць скаргі на ўмовы ўтрымання. Прычына адна і тая ж - «пытанне не ўваходзіць у кампетэнцыю суда». З вядомым ізалятарам на вуліцы Акрэсціна ў Менску праваабаронцы перапісваюцца з 2004 года.

«Яны прызнаюць, што ўмовы не адпавядаюць нормам і кожны раз пішуць, што робяць усё магчымае. Толькі нядаўна турму на Акрэсьціна зачынілі на рамонт», - распавяла праваабаронца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках