ПАСЕ патрабуе расследаваць смерць Алега Бябеніна
10- 12.10.2012, 9:16
Камітэт ПАСЕ па культуры, навуцы, адукацыі і СМІ занепакоены сітуацыяй з журналістамі ў Беларусі.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе шведскага дэпутата і журналіста Матса Юхансана, які змяшчае рэкамендацыі да шэрагу еўрапейскіх краін і які быў апублікаваны 11 кастрычніка, паведамілі ў ПАСЕ, піша "Телеграф".
«Знікненне ў 2000 годзе аператара Зміцера Завадскага і смерць у 2010 годзе заснавальніка сайта «Хартыя-97» Алега Бябеніна павінны быць належным чынам расследаваныя, Алесь Бяляцкі і Антон Сурапін павінны быць неадкладна вызваленыя, а штрафы і крымінальны пераслед у дачыненні да шэрагу іншых журналістаў павінны быць спынены», - рэкамендуе шведскі дэпутат.
Акрамя Беларусі, даклад таксама закранае сітуацыю ў Венгрыі, Расеі і Турцыі. Пры гэтым ПАСЕ выказвае шкадаванне аб празмерным выкарыстанні закона аб паклёпе, староннасцю СМІ пры асьвячэнні выбараў і гэтак далей у Азербайджане, Арменіі, Балгарыі, Малдове, Украіне.
Нагадаем, сітуацыя ў Беларусі значыцца ў парадку дня сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звяза, якая адбудзецца 15 кастрычніка.