Наталля Пінчук: Еўразвяз заслужыў Нобеля
18- 12.10.2012, 13:37
Наталля Пінчук, жонка палітвязня Алеся Бяляцкага, які быў адным з намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру, вітала рашэнне Нобелеўскага камітэта.
«Я думаю, што прэмія абсалютна заслужаная у дадзеным выпадку, Еўразвяз шмат намаганняў прыкладаў для дасягнення міру, шмат увагі звяртаў і на праблемы Беларусі. У гэтым кантэксце яго заслуга таксама бясспрэчная», - заявіла Наталля Пінчук «Радыё Свабода».
Нобелеўскі камітэт сёння прысудзіў Нобелеўскую прэмію міру Еўрапейскаму звязу.