За локшыну ад БТ - 5 сутак
15- 12.10.2012, 15:19
У судзе Партызанскага раёна Менска прайшоў суд над актывістамі «Альтэрнатывы» Алегам Корбанам і Уладзімірам Сяргеевым.
Суддзя Рыта Шарай абвінаваціла маладых людзей у «дробным хуліганстве» (арт. 17.1 КаАП) і прысудзіла да 5 сутак арышту кожнага, піша ПЦ «Вясна».
Нагадаем, учора актывістаў затрымалі за ўдзел у акцыі супраць прапаганды на БТ.
Актывісты «Альтэрнатывы» правялі флэш-моб у знак пратэсту супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні. Яны ўсталявалі на вуглу вуліц Няміга і Гарадскі Вал тэлевізар з выявай лагатыпа БТ і расклалі на ім локшыну.