18 красавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Гайдукевіч «не памятае» пра затрыманні апазіцыянераў

57
Алег Гайдукевіч «не памятае» пра затрыманні апазіцыянераў

Былы начальнік Фрунзенскага РУУС, па яго словах, «сваіх не здае».

Алег Гайдукевіч на сустрэчы з журналістамі сказаў, што ЛДП, якой кіруе яго бацька Сяргей Гайдукевіч, прызнае, што ў Беларусі ёсць палітвязні, перадае «Радыё Свабода».

Гайдукевіч-малодшы таксама адказаў на пытанні, якія яму раней задалі сябры «Маладога фронту».

Ён заявіў, што яму ніколі не будзе сорамна за тое, што служыў у міліцыі.

Былы кіраўнік міліцыі Фрунзенскага раёна Менска прызнаўся, што «сваіх ніколі не здае», таму працягвае мець зносіны з Дзінасам Лінкусам. Раней Лінкус быў прысуджаны да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за збіццё начальніка Шчучынскага раённага аддзела дэпартамента аховы Аляксея Сяргея.

Таксама Гайдукевіч заявіў, што не памятае апазіцыянераў, якіх затрымлівалі яго падначаленыя. Ён таксама запэўніў, што беларуская міліцыя ніколі не займалася фальсіфікацыямі.

Нагадаем, тыдзень таму маладафронтаўцы звярнуліся да былога начальніка Фрунзенскага РУУС.

Яны прапанавалі Алегу Гайдукевічу папрасіць прабачэння ў тых актывістаў апазіцыі, якіх незаконна затрымлівалі яго падначаленыя і спыталі аб адносінах з садыстам Лінкусам.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках