20 красавiка 2024, Субота, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НПЗ скардзяцца на недахоп нафты

42
НПЗ скардзяцца на недахоп нафты

Мазырскі НПЗ чакае зніжэння загрузкі на 20% з-за скарачэння паставак нафты з РФ.

«Як чакаецца, загрузка магутнасцей упадзе, у параўнанні з сённяшнім днём, прыкладна на 20%», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік прадпрыемства.

Ён адзначыў, што з 15 кастрычніка МНПЗ ажыццяўляе паэтапны выхад з планавага капітальнага рамонту. На працягу некалькіх дзён будуць уведзены ў эксплуатацыю ўсе тэхналагічныя ўстаноўкі, якія на працягу месяца былі спыненыя на рамонт. Пасля іх запуску загрузка магутнасцей па першаснай перапрацоўцы нафты складзе 100%.

Аднак, заўважыў прадстаўнік прадпрыемства, МНПЗ пакуль не валодае дакладным прагнозам аб аб'ёмах перапрацоўкі нафты ў кастрычніку.

«Планаў на кастрычнік пакуль няма - усё залежыць ад аб'ёмаў паставак з Расеі. Таксама пакуль не прынята рашэнне аб тым, будзе накіроўвацца на перапрацоўку нафта, здабытая ў Беларусі, ці яна будзе ісці на экспарт, як раней», - сказаў суразмоўца агенцтва .

Ён адзначыў, што МНПЗ таксама не мае на дадзены момант графікаў адгрузкі нафтапрадуктаў у Расею - па пастаўках, якія Беларусь павінна ажыццявіць у рамках выканання сваіх абавязацельстваў па нафтавым балансе на 2012 год.

«Пакуль няма разумення, хто павінен ажыццяўляць гэтыя пастаўкі: непасрэдна завод ці расейскія кампаніі, якія працуюць тут на працэсінгу», - растлумачыў прадстаўнік прадпрыемства.

Каментуючы патрабаванні Мінэнерга РФ адносна аб'ёмаў беларускага экспарту нафтапрадуктаў, суразмоўца агенцтва адзначыў, што «гэта нерэальна». «Гэтыя аб'ёмы у 4 квартале паставіць цалкам нерэальна. Заяўляючы такія патрабаванні, Мінэнерга, напэўна, не зусім разумее, чаго яно хоча», - сказаў суразмоўца агенцтва. «Гэтыя патрабаванні, хутчэй за ўсё, наўрад ці будуць выкананы: гэта фізічна немагчыма», - падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, згодна з рашэннем Мінэнерга РФ, пастаўкі нафты ў Беларусь з Расеі ў 4 квартале складуць 4 млн тон супраць 5,3 млн тон у 3 квартале 2012 года.

На думку раеійскіх профільных экспертаў, рашэнне аб скарачэнні на 4 квартал аб'ёмаў паставак звязана з рэзкім ростам паставак у Беларусь у бягучым годзе нафтавай сыравіны, якую рэспубліка выкарыстоўвала для вытворчасці сублімаваных нафтапрадуктаў - растваральнікаў. Гэты бізнэс быў спынены ў канцы ліпеня - пачатку жніўня, пасля рэзкіх крытычных заўваг з боку расейскага кіраўніцтва.

Па дадзеных расейскіх СМІ, Мінэнерга РФ таксама матывуе скарачэнне паставак нафты ў Беларусь невыкананнем беларускім бокам двухбаковага балансу ўзаемных паставак вуглевадародаў.

Гэта патрабаванне, заключаецца ў тым, што да канца 2012 года на расейскі рынак з рэспублікі павінна быць пастаўлена 2,1 млн тон бензіну і 3,5 млн тон дызпаліва, выпрацаваных з расейскай нафты на беларускіх НПЗ. Пры гэтым Беларусь выканала дадзеныя абавязацельствы толькі на 2%.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках