10 чэрвеня 2026, Серада, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Femen: Пратэст жанчыны - самая моцная аплявуха для Лукашэнкі

18
Femen: Пратэст жанчыны - самая моцная аплявуха для Лукашэнкі

У размове з расейскімі журналістамі Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся, што даводзіцца ўвесь час адбіваць атакі нядобразычліўцаў.

У якасці прыкладу прывёў леташнюю акцыю каля беларускага КДБ аголеных актывістак украінскага жаночага руху Femen, якія з лозунгамі ў абарону дэмакратыі патрабавалі вызвалення палітвязняў - пры гэтым на голай спіне адной з удзельніц імправізаванага пікету красаваўся партрэт самога Лукашэнкі, перадае «Радыё Свабода».

Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, што ў яго «грудзь не такая, як у іх», але запэўніў, што аднаго прыезду ўкраінкам хапіла, каб больш у Беларусь не совацца.

Кіраўнік Femen Ганна Гуцал не здзіўленая рэакцыяй Лукашэнкі, якая, на яе думку, толькі падкрэслівае «спецыфіку» беларускага кіраўніка:

«Зразумела, яго найбольш закранае, што нехта насмеліўся гэта зрабіць, ды яшчэ ў святая святых - на прыступках КДБ. І зрабілі не абы хто, а жанчыны! Падобная рэакцыя наогул уласцівая мужчынам, асабліва такіх вось дыктатарскіх поглядаў, якія грунтуюцца на патрыярхальных пазіцыях. Жанчына, якая супраць яго пратэстуе, і тым больш голая - гэта, магчыма, самая моцная аплявуха, якая толькі можа быць.

Што тычыцца таго канкрэтнага выпадку, то мы выказвалі канстытуцыйнае права кожнага чалавека на пратэст, на мірны пратэст. Мы нічога не разбілі, не зламалі, нікога не ўдарылі, не забілі. Іншымі словамі, нічога незаконнага мы не зрабілі. Тым больш нічога крымінальнага, што падпадала б пад крымінальнае хуліганства».

Хоць Лукашэнка сёння распавёў, што нібыта забараніў ужываць сілу супраць украінак, самі яны сцвярджаюць, што супрацоўнікі спецслужбаў збілі іх і выкінулі ў лесе недалёка ад беларуска-украінскай мяжы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках