Прапагандыст Аверкаў едзе вучыцца ў Лондан
129- 17.10.2012, 10:40
Брытанскі ВНУ Magna Carta College Oxford уручыў гранты на навучанне ў Оксфардзе па праграме МВА вядомым беларускім персонам.
Уладальнікам аднаго з іх стала вядомая спартсменка, двойчы «срэбны» прызёр лонданскай Алімпіяды, якая ўпершыню ў айчынным плаванні заваявала алімпійскія ўзнагароды, Аляксандра Герасіменя, піша «Народная воля».
А вось другі патэнцыйны студэнт Оксфарда - кандыдатура вельмі дзіўная. Гэта тэлевядучы ОНТ і розных афіцыёзных мерапрыемстваў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аляксандр Аверкаў. Кандыдатура, мякка кажучы, дзіўная. І наўрад ці яго магчыма перанавучыць.