Незалежных журналістаў не пусцілі на пасяджэнне «палаткі»
16- 18.10.2012, 10:11
Сёння ўпершыню збярэцца «палата прадстаўнікоў» 5-га склікання і будзе выбіраць сваё кіраўніцтва.
«Еўрарадыё» паспрабавала акрэдытаваць на пасяджэнне карэспандэнта Зміцера Лукашука. Аднак, як паведаміў Мікалай Ліс, начальнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы «палаты прадстаўнікоў», у допуску ў будынак адмовіла Служба бяспекі Лукашэнкі. Як вядома, пасяджэнне наведае Аляксандр Лукашэнка.
На «выбарах» у верасні былі занятыя 109 «дэпутацкіх» вакансій са 110. На сённяшнім пасяджэнні павінны быць выбраны кіраўнікі «палаты прадстаўнікоў».