Прысуд саўладальніку ЮКАСа пакінулі без змены
- 18.10.2012, 13:29
Масгарсуд не задаволіў скаргу на прысуд былому саўладальніку ЮКАСа Уладзіміру Дубаву.
Бізнэсмэна раней прысудзілі завочна да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў крадзяжы бюджэтных сродкаў, перадае ВВС.
Замаскварэцкі суд Масквы 1 жніўня прызнаў Уладзіміра Дубава вінаватым у махлярстве, а таксама ў «прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу».
Пасля абвяшчэння абвінаваўчага прысуду Дубаў распаўсюдзіў заяву, у якой адзначыў, што гэтае судовае рашэнне не мае дачынення да правасуддзя. Ён перакананы, што матывы яго крымінальнага пераследу палітычныя, паколькі, паводле яго слоў, у справе адсутнічае сама падзея злачынства.