Уладзімір Гасцюхін раіць Лукашэнке сыходзіць
370- 2.10.2012, 9:23
Ад дыктатара адварочваюцца нават самыя заўзятыя прыхільнікі.
Уладзімір Гасцюхін заўсёды быў вялікім прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі, адыёзным прапагандыстам беларускіх парадкаў. Але нават ён загаварыў пра тое, што ў Беларусі прыйшоў час для перадачы ўлады.
«Я актыўна ўдзельнічаў у яго прыходзе ва ўладу ў 90-я гады, быў нават яго даверанай асобай, - прызнаўся Уладзімір Гасцюхін у інтэрв'ю URA.ru. - Іншая справа, што яму, вельмі яркаму, буйному лідэру, цяжка перадаць уладу: ён думае, што без яго ўсё абрынецца. У гэтым наша праблема - спакойна перадаць уладу і працягнуць развіццё. Аляксандру Рыгоравічу, на мой погляд, адысці бы на нейкі час, але... Быў у нас адзін цікавы прэм'ер, Сідорскі, але ён быў заведзены ў цень, таму што занадта ярка стаў сябе праяўляць, з'явілася рэўнасць. І зараз Аляксандр Рыгоравіч больш з'яўляецца сімвалам, працуе хутчэй сыстэма, запушчаная ім. Раней ён збіраў інтэлігенцыю, былі зносіны, гутаркі, круглыя сталы. Цяпер гэтага не адбываецца. Вось узнагароды ён уручае, але сабраць пагаварыць... »