9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубінаў: Ім не падабаюцца нашы саюзніцкія адносіны з Расеяй

31
Рубінаў: Ім не падабаюцца нашы саюзніцкія адносіны з Расеяй

Старшыня «савета рэспублікі» лічыць, што на ацэнку «выбараў» з боку назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ паўплывалі саюзніцкія беларуска-расейскія адносіны.

«Нас не можа не расчароўваць ацэнка «выбараў» з боку місіі БДІПЧ АБСЕ. У пэўнай ступені на гэтую ацэнку паўплывалі нашы адносіны з Расеяй. Ім не падабаюцца саюзніцкія адносіны Беларусі з Расеяй», - заявіў Анатоль Рубінаў у аўторак у Менску, піша «Інтэрфакс».

«Парламенцкія выбары» у Беларусі прайшлі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, міжнародным правам, і мы не можам пагадзіцца з той ацэнкай, якую далі назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЕ», - сказаў спікер верхняй «палаты».

Пры гэтым Рубінаў адзначыў, што ў Беларусі «не чакалі іншай ацэнкі - мы ведалі, што пазіцыя місіі БДІПЧ АБСЕ можа быць прадузятай».

Нагадаем, згодна з папярэднім дакладам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, «выбары» у Беларусі не былі свабоднымі і бесстароннімі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках