9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы з МВФ ідуць з цяжкасцямі

18
Перамовы з МВФ ідуць з цяжкасцямі

Міністр фінансаў заяўляе пра гатоўнасць краіны да рэалізацыі новай крэдытнай праграмы МВФ, але канстатуе цяжкасці ў перамовах з фондам.

«Беларусь гатова рэалізаваць новую праграму з МВФ - гэта не з'яўляецца для нас закрытай тэмай», - заявіў Андрэй Харкавец журналістам у аўторак у Менску, піша «Інтэрфакс».

Аднак, па словах міністра, рашэнне гэтага пытання залежыць ад пазіцыі МВФ. «Пытанне на баку нашых партнёраў (МВФ - ІФ).

Не ўсё нам пакуль удаецца, але я не бачу перашкод для таго, каб увайсці ў новую праграму», - сказаў Харкавец.

Кіраўнік Мінфіна таксама праінфармаваў, што адпаведныя кансультацыі з кіраўніцтвам МВФ Беларусь правядзе на гадавым сходзе МВФ і Сусветнага банка, які адбудзецца ў пачатку кастрычніка ў Токіо.

Ён нагадаў, што Беларусі ў 2013 годзе плануецца пік плацяжоў па знешняй дзяржпазыке, асноўная сума якіх прыпадае на пагашэнне ранейшых пазык, прыцягнутых ад МВФ у 2009 - 2010 гадах.

Так, міністр пацвердзіў, што ў якасці крыніцы рэфінансавання бягучых плацяжоў па знешняй дзяржпазыке Беларусь мае намер выкарыстоўваць запланаванае паступленне сродкаў ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у суме $0,9 млрд. Акрамя таго, «мы зробім спробу выхаду на міжнародныя фінансавыя рынкі», - сказаў кіраўнік Мінфіна . Ён таксама дадаў, што «урад валодае значнымі рэсурсамі ў выглядзе рэшткаў сродкаў бюджэту, якія не былі выдаткаваныя ў папярэднія гады».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках