9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пагражаюць старобінцам штрафамі за скаргі на «чупакабру»

25
Улады пагражаюць старобінцам штрафамі за скаргі на «чупакабру»

Для ахвяр так званай Старобінскай чупакабры страта хатняй жывёлы стала не адзінай праблемай.

Пасля шэрагу тэлерэпартажаў аб надзвычайных падзеях у Старобіне, мясцовыя ўлады і прадстаўнікі Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі актыўна ўзяліся за вырашэнне надзённага пытання. Вось толькі падыход аказаўся не зусім стандартным, піша ПЦ "Вясна".

Салігорскія праваабаронцы атрымалі шэраг скаргаў ад жыхароў Старобіна на нечаканыя крокі раённага кіраўніцтва на ніве барацьбы з невядомай істотай. Высветлілася, што жыхары, якія найбольш пацярпелі ад міфічнай «чупакабры» і актыўна скардзіліся з гэтай нагоды чыноўнікам, апынуліся пад дадатковым ціскам з боку ўлад. Цяпер іх прыватныя падворкі чакае праверка санітарных службаў. Найвялікшы шок атрымалі ўладальнікі тых самых гаспадарчых пабудоў на ўскраіне Старобіна, у якіх мясцовыя жыхары доўгія гады ўтрымліваюць жывёл і якія сталі першымі ахвярамі «чупакабры». Пад пагрозай штрафаў чыноўнікі загадалі старобінцам разбурыць гэтую маёмасць.

Што тычыцца пошуку невядомага драпежніка, то злавіць яго да гэтага часу не ўдалося, паведамляюць мясцовыя праваабаронцы. Зрэшты, за апошні тыдзень фактаў гібелі хатніх жывёл у Старобіне зафіксавана не было.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках