Фура заблакавала трасу Віцебск-Лёзна (Фота)
3- 29.10.2012, 10:34
Учора днём быў моцна абцяжараны рух на дарозе Віцебск - Лёзна.
Прычына – фура, якая перакулілася. Каб паставіць Mercedes і паўпрычэп на колы, спатрэбілася дапамога МНС, піша onliner.by.
- Як было ўстаноўлена, Mercedes належыць польскай кампаніі. Фура ехала ў Расею. Кіроўца (1978 г. н.), жыхар Шчучынскага раёна, знаходзіўся ў машыне адзін. Ён не пацярпеў і сам змог выбрацца з кабіны, - удакладнілі ратавальнікі.
Па дадзеных МНС, фуру паставілі на колы з дапамогай аўтакрана і трактара. Работы па вызваленні праезнай часткі завяршыліся ў 19:30. Рух на трасе быў адноўлены. Эвакуатар польскай кампаніі прыбыў на месца, Mercedes змясцілі на яго. Паўпрычэп планавалася адбуксіраваць пазней.

