9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы БПМ: на ежу павінна хапіць 510 тысяч, на лекі - 22

59
Новы БПМ: на ежу павінна хапіць 510 тысяч, на лекі - 22

У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Савета міністраў зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у коштах верасня 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў - з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лістапада складзе 880 030 рублёў. Новы БПМ павышаны на 4,3% да нарматыву, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (843 870 рублёў).

Па словах спецыялістаў, структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў коштах верасня 2012 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання - 58% (510,5 тыс. рублёў), плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 7,6% (66,9 тыс. рублёў), прадметы гардэроба - 20,5% (180,4 тыс. рублёў), тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння - 4,6% (40,5 тыс. рублёў), прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лекі - 2,5% (22 тыс. рублёў), бытавыя і транспартныя паслугі - 4,9% (43,1 тыс. рублёў), узносы і плацяжы - 1,8% (15,8 тыс. рублёў).

Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры 963 130 рублёў, для пенсіянераў – 727 250 рублёў, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – 749 950 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - 916 310 рублёў, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – 994 850 рублёў, для дзяцей-студэнтаў - 884 100 рублёў.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 4,3%, адпаведна з лістапада на такую ж велічыню ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Павялічваюцца памеры працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у коштах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках