9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх экстрэмалаў пакараюць за язду на вагонах (Відэа)

4

27 кастрычніка ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім малады чалавек на падножцы апошняга вагона электрацягніка № 18 з'ехаў са станцыі менскага метро «Пушкінская».

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба маладога чалавека была ўстаноўленая, паведамляе сайт ГУУС.

У ходзе разбору высветлілася, што ўдзельнікам інцыдэнту, які меў месца 25 кастрычніка ў 16.35, стаў 15-гадовы навучэнец сталічнай гімназіі. Відэаздымку паездкі ажыццяўляў яго таварыш-аднагодак. Абодва раней судзімыя не былі, у поле зроку міліцыі не траплялі.

У дачыненні да падлетка, які здзейсніў праезд на падножцы электрацягніка, складзены адміністрацыйны пратакол па арт. 18.4 КаАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту). Матэрыялы праверкі ў дачыненні да парушальніка накіраваныя ў камісію па справах непаўналетніх Фрунзенскага раёна г. Менска.

Акрамя таго, 27 кастрычніка ў 16.20 супрацоўнікамі УУС па ахове Менскага метрапалітэна на платформе станцыі метро «Партызанская» затрыманы 22-гадовы непрацуючы. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён здзейсніў «подзвіг» свайго папярэдніка, праехаўшы на падножцы паміж вагонамі электрацягніка ад станцыі метро «Першамайская» да месца затрымання. У дачыненні да парушальніка былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт. 17.3 (Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскім месцы альбо з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап'янення) і 18.4 (Парушэнне правілаў карыстання сродкамі чыгуначнага транспарту) КаАП Рэспублікі Беларусь, ён быў змешчаны ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Менгарвыканкама. Сёння раніцай суд аштрафаваў яго на 2 200 000 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках