9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ўлады забаранілі абдымацца

8
Магілёўскія ўлады забаранілі абдымацца

Пра тое, што гарадскія ўлады забаранілі праводзіць у Магілёве акцыю «Абдымкі», паведамілі яе арганізатары на старонцы мерапрыемства УКантакце.

Афіцыйнай прычынай адмовы стала месца правядзення флэшмобу, адзначанае ў заяўцы, пішуць «Новости Могилёва».

Першапачаткова арганізатары флэшмоба планавалі сабрацца побач з гарадской ратушай і прайсці адтуль да сквера 40-годдзя перамогі, па дарозе абдымаючы адзін аднаго і сустрэчных людзей. Згодна з беларускім законам «Аб масавых мерапрыемствах», для правядзення падобнага флэшмоба неабходна было заручыцца дазволам Магілёўскага гарвыканкама. Заяўка на правядзенне акцыі была пададзеная ў гарвыканкам 16 кастрычніка. 24 кастрычніка была атрыманая адмова, гарвыканкам забараніў праводзіць флэшмоб у цэнтры горада, прапанаваўшы альтэрнатыўнае месца правядзення акцыі: ВНУ або стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Аднак арганізатары палічылі, што гэта будзе супярэчыць самой сутнасці мерапрыемства і адмовіліся ад ідэі правядзення абдымашак у Магілёве.

Згодна з інфармацыяй на старонцы мерапрыемства УКантакце, прыняць удзел у акцыі планавала больш за 500 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках