28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску чакаюць місію МВФ

8
У Менску чакаюць місію МВФ

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) па постпраграмнаму маніторынгу будзе працаваць у Менску з 18 па 29 кастрычніка 2012 года.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у беларускім офісе МВФ.

Місію ўзначальвае Дэвід Хофман.

«Мэта місіі - правядзенне трэцяга постпраграмнага маніторынгу беларускай эканомікі. Пасля заканчэння працы місіі, справаздача будзе абмяркоўвацца Саветам дырэктараў МВФ», - сказаў прадстаўнік офіса. Ён таксама адзначыў, што «Візіт місіі прадаставіць магчымасць беларускім уладам і супрацоўнікам фонду абмеркаваць эканамічную палітыку ўлад і перспектывы развіцця нацыянальнай эканомікі ў 2013 годзе».

Як паведамлялася, Беларусь рэалізавала праграму stand-by са студзеня 2009 года па красавік 2010 года, якая была падтрымана крэдытам МВФ на $3,6 млрд.

У траўні 2011 года Беларусь зноў звярнулася да фонду за крэдытнай падтрымкай, у цяперашні час беларускія ўлады пацвярджаюць зацікаўленасць у рэалізацыі новай праграмы МВФ. Між тым, у красавіку мінулага года МВФ зноў скасаваў пасаду свайго пастаяннага прадстаўніка ў Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках