Профільныя класы могуць вярнуцца ў школы
33- 3.10.2012, 13:48
Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч не выключае, што ў беларускіх школах могуць зноў з'явіцца профільныя класы.
«Рашэнне па профілях (профільных класах - ІФ) павінна прымацца на самым высокім узроўні», - заявіў С.Маскевіч у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».
«Калі не паспеем на працягу гэтага года прыняць гэтае рашэнне, то будзем аптымізаваць. Спадзяюся, што яно (рашэнне - ІФ) будзе прынята да наступнага навучальнага года», - сказаў міністр.
Пры гэтым ён адзначыў, што дадзеныя меры прымаюцца ў мэтах прафесійнай арыентацыі школьнікаў.
Раней у беларускіх школах адмянілі профільныя класы.