19 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Vinsent: Наш спорт - футбол, а не хакей

17
Vinsent: Наш спорт - футбол, а не хакей

Беларускаму музыке Vinsent'у сёння спаўняецца 24 гады.

«Радыё Свабода» паразмаўляла з музыкай пра перамогу БАТЭ, футбол і яго значэнне для Беларусі.

- Ты казаў, што хацеў бы стаць футбольным каментатарам і змяніць Уладзіміра Навіцкага на пасадзе галоўнага каментатара краіны...

- Я думаю, у будучыні, я абавязкова пракаментую матч БАТЭ ў пары з якім-небудзь каментатарам. Людзей, якія не цікавяцца футболам, а цікавяцца музыкай, трэба зацікавіць футболам, і наадварот.

- Ты, напэўна, сочыш за матчамі БАТЭ...

- Так, я наогул не прапускаю матчаў зборных і матчаў, калі клубы ўдзельнічаюць у еўракубках.

- А матчы беларускай зборнай наведваеш?

- Я ў прынцыпе хаджу на 21 сектар у «Б-12», калі гуляем у Менску, і на выездзе я быў адзін раз.

- І што, з бел-чырвона-белым сцягам?

- Вядома, сектар у нас быў цалкам бел-чырвона-белы. Таму што фанаты вельмі адэкватныя людзі. Зеляніны там асабліва няма.

- Ну вось, зараз пасля перамогі дома чаму б не паехаць у Мюнхен са сцягамі і не запоўніць стадыён бел-чырвона-белымі колерамі?

- А там і так у Мюнхене ўсе бел-чырвона-белае. Гэта колер «Баварыі».

- Так што, стадыён будзе бел-чырвона-белым?

- Ну, мы ўжо папрацавалі, лобі там папрацавала... (Смяецца)

- Калі можна будзе сказаць, што футбол стаў беларускім нацыянальным спортам?

- Калі хакей перастане быць нацыянальным спортам. Не ведаю. Мне здаецца, мы ў футболе паказваем значна лепшыя вынікі, чым у хакеі. Параўнайце самі. У хакейным чэмпіянаце ў нас штогадовая мэта - увайсці ў васьмёрку. Прычым у Міжнароднай хакейнай федэрацыі, я думаю, каля 40 краін. У футбольнай - ФІФА - мне здаецца, некалькі сотняў... У футбол гуляюць ўсе, канкурэнцыя там вялікая. І што мы бачым? Наша маладзёжная зборная амаль штогод (з апошніх чатырох цыклаў тройчы) выходзіць у Чэмпіянат Еўропы. Гэта паказвае, што ў нас больш таленавітыя, здольныя людзі да футбола. Пры большай канкурэнцыі яны ўдзельнічаюць у Алімпіядзе, выходзяць у фінальныя турніры, атрымалі бронзавыя медалі на апошнім чэмпіянаце. Гэта значыць, футбол наш спорт, а не хакей. Больш мэтазгодна было б фінансаваць футбол.

- Чаму ж?

- Футбол - гэта каласальны піяр. Дастаткова патрапіць адзін раз у чатыры гады на Чэмпіянат свету і ўсё. Краіне забяспечаны піяр. Вялікі піяр на ўвесь свет. А хакей што? Хакей - абмежаваная колькасць.

Увогуле, я ў апошні час не гляджу тэлебачанне. Толькі футбол. І то - праз інтэрнэт. Няма больш важнай справы, чым футбол. Вось я і кажу, калі матч нацыянальнай зборнай або еўракубкі - то ўсё, спраў няма, і нічога больш няма.

Vinsent - беларускі рэпер і акцёр. Сыграў у фільме Андрэя Курэйчыка «Вышэй неба», а таксама быў выканаўцам галоўнай ролі ў фільме «Жыве Беларусь» Кшыштафа Лукашэвіча. На «Радыё Свабода» Vinsent вядзе аўтарскае шоў «Цырк за дротам».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках