9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі назваў «новых лабістаў» Лукашэнкі ў Еўропе

31
Рымашэўскі назваў «новых лабістаў» Лукашэнкі ў Еўропе

Сустаршыня партыі БХД апублікаваў артыкул на сайце «Белоруские новости».

Байкот выбараў-2012 стаў відавочным фактам. Аднак заключны, самы галоўны для беларускіх улад этап «выбарчай кампаніі» у самым разгары. У Беларусі і за яе межамі працягваецца барацьба за прызнанне вынікаў выбараў, піша Віталь Рымашэўскі на сайце «Белоруские новости».

Уласна, для гэтага і разыгрываўся спектакль «выбары-2012». Рэжыму неабходна пераканаць грамадзян краіны ў тым, што выбары адбыліся. Таму афіцыйная прапаганда крычыць пра паспяховасць выбарчай кампаніі. Пры гэтым варта адзначыць, што дадзеная задача ў беларускіх палітычных рэаліях усё больш адыходзіць на другі план, бо ў апошнія гады рэжым усё больш абапіраецца на лаяльнасць шматлікіх сілавых структур, і, адпаведна, падтрымка большасці насельніцтва краіны становіцца не такой важнай.

Затое высновы, зробленыя міжнароднай супольнасцю пра выбарчую кампанію, ва ўмовах эканамічнага крызісу выключна важныя для ўлад. Рэжыму вельмі неабходна прызнанне легітымнасці або, у крайнім выпадку, прызнанне «прагрэсу» ва ўмовах правядзення выбараў для магчымасці камунікацыі з урадамі і фінансавымі інстытутамі дэмакратычных краін.

Безумоўна, на бліжэйшы перыяд гэта з'яўляецца адной з асноўных задачай МЗС і дыпламатаў. Аднак, як і ў выпадку з мабілізацыяй насельніцтва на выбары, структуры рэжыму ўжо не могуць справіцца з пастаўленай задачай самастойна - як у беларускага народа, так і ў міжнароднай супольнасці занадта вялікі недавер да афіцыйных прадстаўнікоў улады.

На дапамогу МЗСу прыходзяць беларускія офісы, створаныя ў Еўропе «для падтрымкі развіцця дэмакратыі» у Беларусі.

Для ілюстрацыі прывядзем адзін з прыкладаў працы Інфармацыйнага бюро «Салідарнасць з Беларуссю» (Варшава), якое ўзначальваецца Юліяй Слуцкай (у 2009-2010 годзе - адна з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» у Беларусі, з 2011 года - кіраўнік цэнтра «Салідарнасць з Беларуссю» у Варшаве).

24 верасня 2012 г. тысячам адрасатаў у Беларусі і Еўропе бюро быў разасланы маніторынг мінулай выбарчай кампаніі пад кідкім і лаканічным загалоўкам «Вынікі выбарчай кампаніі: выбары адбыліся, байкот - не». У маніторынгу паведамлялася, што «галоўным палітычным вынікам выбараў з'яўляецца дэманстрацыя ўстойлівасці і эфектыўнасці працы вертыкалі ўлады. Беларускія ўлады паказалі, што могуць эфектыўна кіраваць ходам кампаніі і дамагацца патрэбнага парога яўкі выбаршчыкаў». У пацверджанне прыводзяцца лічбы ЦВК Беларусі аб выніках галасавання і яўцы выбаршчыкаў.

Проста практычна слова ў слова паўтор заяў БТ.

Офіс «Салідарнасць з Беларуссю» на гэтым не спыняецца і заяўляе пра тое, што і апазіцыя выбары прызнала!

1 кастрычніка офіс рассылае інфармацыю аб тым, што 7 суб'ектаў апазіцыі, сярод якіх АГП, «Малады фронт», «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя»... пагадзіліся з афіцыйнымі вынікамі выбараў.

Выснова зроблена на аснове сумеснай заявы сямі апазіцыйных структур, у якой, у прыватнасці, адзначалася, што «парламенцкія выбары ў Беларусі не адбыліся. Больш паловы выбаршчыкаў Беларусі не прынялі ўдзел у галасаванні. (...) У нас няма абраных дэпутатаў, няма парламента. Тое, што ў Беларусі адбылося, не можа лічыцца выбарамі, гэта былі псеўдавыбары ў ілжэпарламент».

Неабходна прызнаць, што ў параўнанні з такой «незалежнай аналітыкай» афіцыйная прапаганда беларускіх улад - проста нікчэмны лепет, заключае Рымашэўскі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках