18 красавiка 2024, Чацвер, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёты да Менска затрымліваюцца

1
Самалёты да Менска затрымліваюцца

З-за ўмоў надвор'я ў нацыянальным аэрапорце Менск затрыманы прылёт чатырох рэйсавых самалётаў.

Затрыманыя рэйсы кампаній «Аэрафлот» SU-1830 з Шарамецьева, Aerosvit Airlines VV-485/B2-485 і два рэйса «Белавія» - B2-984/S7-4433 і B2-984/UN-6283, паведамілі БелаПАН у аэрапорце.

Усе гэтыя самалёты павінны прыбыць у аэрапорт у бліжэйшы час, у прыватнасці рэйсы «Белавія» - у 11 гадзін 20 хвілін.

Акрамя таго, у аэрапорце ў сувязі з тэхнічнай няспраўнасцю самалёта быў затрыманы рэйс SU-1835 кампаніі «Аэрафлот». Самалёт павінен быў вылецець ў 6 гадзін раніцы. «Аэрафлот» выслаў у Менск іншы самалёт. Вылет пасажыраў гэтага рэйса прызначаны на 13 гадзін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках