20 красавiка 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лicтапад» адкрыўся фільмам па аповесці Быкава

1
«Лicтапад» адкрыўся фільмам па аповесці Быкава

Карціна Сяргея Лазніцы «У тумане» адкрывае XIX менскі форум «Лістапад».

Стужка таксама пазмагаецца за галоўную ўзнагароду фестывалю - Гран-пры.

Фільм «У тумане» зняты паводле аповесці беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Час у кінастужцы - ваенны, праблематыка - экзыстэнцыйная. Дзеянне разгортваецца ў акупаванай немцамі Беларусі. Два партызана прыходзяць у хату да шляхавага абходчыка Сушчэні, каб здзейсніць расправу: яго падазраюць у супрацоўніцтве з фашыстамі. Ці памрэ герой, якім чынам - цэнтральная сюжэтная інтрыга. Ідэйна жа фільм кажа пра недавер людзей адзін да аднаго і немагчымасць жыцця ў такіх абставінах, піша TUT.by.

Канфлікт карціны бачны лёгка: героя хочуць забіць за здраду як амаральны ўчынак. Але калі абходчык Сушчэня ні ў чым не вінаваты, тады амаральны ўчынак могуць здзейсніць ўжо партызаны. Калі жалезных доказаў няма, трэба паверыць на слова. Ці магчыма гэта? Падобнае пытанне актуальнае не толькі падчас вайны, а значыць, праблематыку рэжысёр заяўляе па-за кантэкстам часу.

Злачынцам герой становіцца не таму, што здзейсніў дрэннае, а толькі таму, што людзі падумалі пра яго здраду. Уяўнае і сапраўднае не тоесныя, аднак абходчыку Сушчэне прысуд выносіць не ісціна, а ўсяго толькі здагадка. Мабыць, гэта не менш амаральна, чым здрада.

Вайна гуляе ў стужцы сваю ролю: у той час застацца жывым было не лепшым зыходам для салдата. Ідэалогія. Пазіцыя грамадства: адважныя гінуць, а калі жывы, значыць, недзе зпужаўся. Атрымліваецца, што той, хто выжыў, не зможа нармальна існаваць у грамадстве, бо яго будуць лічыць чалавекам, нявартым жыцця? Парадокс. І галоўны герой стужкі «У тумане», усвядоміўшы падобную будучыню, прымае заканамернае, але, на жаль, сумнае для сябе рашэнне: у свеце з такімі ідэаламі знаходзіцца немагчыма.

Карціну «У тумане» можна ўбачыць 2 лістапада ў кінатэатры «Кастрычнік», а таксама 7 лістапада ў Доме кіно.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках