18 красавiка 2024, Чацвер, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская амбасада ў Варшаве адцэнзуравала выставу карцін

19
Беларуская амбасада ў Варшаве адцэнзуравала выставу карцін

Супрацоўнікі амбасады сцвярджаюць, што арганізатары выставы не ўзгаднілі правядзенне выставы і яе змест.

Учора, 31 кастрычніка ў Варшаве адбылося адкрыццё беларускага арт-праекта Zabor. Аднак гэты праект можа апынуцца цалкам незразумелым суседняй сталіцы.

За пяць хвілін да пачатку ўрачыстага адкрыцця беларуская амбасада зняла большую частку экспазіцыі.

Выставу «зрэзалі» за кошт карцін, якія намякаюць на савецкае мінулае Беларусі і абмежаванні свабод у Беларусі. Знялі партрэты Сталіна і Леніна. Такім чынам асноўная ідэя выставы - іранічная настальгія аб савецкім мінулым - была разбурана, паведамляе TUT.by.

Сітуацыя выклікала неразуменне, як з боку мастакоў, так і з боку гледачоў. Супрацоўнікі амбасады сцвярджаюць, што арганізатар выставы - кіруючая кампанія «Зубр Капітал» - не ўзгадніла правядзенне выставы і яе змест, піша «Народная воля».

Нагадаем, выстава рэпрадукцый карцін сучасных беларускіх мастакоў пад адкрытым небам, аб'яднаная праектам Zabor, два з паловай месяца праходзіла ў Менску, пасля чаго адправілася ў сталіцу Польшчы. У рамках праекта прадстаўлены 40 карцін чатырох мастакоў, якія працуюць у розных стылях і накірунках, - Руслана Вашкевіча, Сяргея Коваля, Уладзіслава Стальмахова, Віктара Альшэўскага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках