24 красавiка 2024, Серада, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пінскам засеклі «несанкцыянаваны» палёт

21
Пад Пінскам засеклі «несанкцыянаваны» палёт

У небе над Пінскім раёнам паблізу вёскі Новы двор у мінулую суботу быў заўважаны лятальны апарат, які здзяйсняў несанкцыянаваны палёт.

Аб гэтым паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

«Паведамленне пра гэта ў РАУС паступіла ад дзяжурнага Брэсцкага філіяла УП «Белаэранавігацыя». Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што ў паказаны час без заяўкі на выкарыстанне паветранай прасторы на незарэгістраваным мотадэльтаплане здзейсніў палёт жыхар Пінска 1976 года нараджэння», - распавялі ў УУС. У ангары ў двары дачнага дома мужчыны пазней былі выяўленыя незарэгістраваныя мотадэльтаплан і самалёт «Элін 42М» (1977 года выпуску).

Як растлумачылі ў міліцыі, мужчына самастойна навучыўся кіраваць мотадэльтапланам, а ў перспектыве хацеў арганізаваць платныя перавозкі. «Аднак пінчук не ўлічыў, што для гэтага віду дзейнасці неабходныя спецыяльныя навыкі і адпаведная ліцэнзія. Больш за тое, лятальныя апараты павінны быць зарэгістраванымі», - падкрэслілі ў органах унутраных спраў. Цяпер праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках