29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шэін: Гэта вайна паміж кланамі

8
Аляксей Шэін: Гэта вайна паміж кланамі

Пры гэтым разборкі сілавых структур могуць забраць жыцці нявінных людзей, лічыць палітык.

«З вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што гэты выбух - следства вайны паміж кланамі Лукашэнкі. У гэтым годзе яны наогул сімптаматычныя. Чым бліжэй мы падыходзім да канца года, тым больш гэтых сімптомаў выяўляецца», - распавёў сайту charter97.org сябра Нацыянальнага савета партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Аляксей Шэін.

Па словах палітыка, гэты выбух, жлобінскі «тэрарыст» і адстаўка Зайцава - звёны аднаго ланцуга:

«Мы бачылі вельмі дзіўны тэракт у Жлобіне, які арганізаваў нібыта ісламскі экстрэміст, потым нядаўні выбух на беларуска-расейскай мяжы, самагубства аднаго з высокіх чыноў КДБ і зняцце Вадзіма Зайцава з пасады старшыні КДБ. У гэтай вайне адбыўся невялікі перапынак на выходныя, і адразу пасля іх прагрымеў выбух каля будынка віцебскага КДБ».

Вынікі вайны кланаў мы можам убачыць ужо на гэтым тыдні, адзначыў Аляксей Шэін:

«Гэта значыць ідзе вайна паміж кланамі, і гэта значыць, што мы будзем назіраць далейшыя разборкі. Сумна, што яны патэнцыйна могуць забраць жыцці невінаватых людзей. 15 лістапада плануецца нарада па рэформе органаў унутраных спраў і я думаю, што ўжо на ёй мы зможам убачыць прамежкавыя ці нават канчатковыя вынікі гэтай межкланавай вайны».

Цяперашні выбух у Віцебску перасякаецца са справай Канавалава, лічыць эксперт:

«Вельмі цікава месца выбуху і тып выбуховай прылады. Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Віцебску выбухнуў бляшаны слоік. І гэта адразу дае глебу для сур'ёзных разважанняў. Таму што Зміцер Канавалаў, які быў прызнаны вінаватым у арганізацыі тэракту ў менскім метро, не адмаўляў удзелу ў гэтым тэракце, але адмаўляўся ад абвінавачванняў у выбухах у Віцебску. А яны былі зробленыя як раз-такі з выкарыстаннем бляшаных слоікаў. І тое, што гэта адбылося менавіта ў Віцебску і менавіта такім чынам, падымае вельмі сур'ёзныя пытанні».

Нагадаем, у ноч на 12 лістапада ў Віцебску побач з будынкам КДБ прагрымеў выбух. Сёння КДБ заявіла, што па гэтым інцыдэнце затрымана 3 чалавекі, адзін з якіх мае «знешнія прыкметы адхілення ад нармальных паводзінаў». Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках