18 красавiка 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Андрыеўскі будзе трэніраваць ХК «Дынама-Менск»

11
Аляксандр Андрыеўскі будзе трэніраваць ХК «Дынама-Менск»

Сёння ён зацверджаны галоўным трэнерам каманды.

На думку кіраўніцтва клуба гульня дынамаўцаў пасля сыходу Кары Хейкіля стабілізавалася, а вынікі на чале з Аляксандрам Андрыеўскім (5 перамог, 3 паражэнні) сведчаць аб станоўчай дынаміцы. Акрамя таго, кіраўніцтва клуба адзначае і факт паляпшэння маральна-псіхалагічнага стану ў камандзе, якая вярнулася ў зону плей-оф, увайшоўшы ў васьмёрку лепшых дружын Заходняй канферэнцыі, перадае БелТА.

«Кіраўніцтва назіральнага савета зацвердзіла кандыдатуру галоўнага трэнера ХК «Дынама-Менск». Рашэнне прынятае. Хачу вам прадставіць галоўнага трэнера каманды - Аляксандра Андрыеўскага. Спадзяюся, што каманда не пакіне рашэнне без увагі і дапаможа выканаць пастаўленыя задачы. Жадаю поспехаў на гэтым шляху! Наперадзе важныя гульні. Неабходна замацавацца ў зоне плей-оф, каб мець усе перадумовы для дасягнення выніковага станоўчага рэзультату», - адзначыў старшыня назіральнага савета клуба Юрый Бародзіч сёння ў ходзе сустрэчы з гульцамі і трэнерскім штабам «Дынама».

44-гадовы Аляксандр Андрыеўскі - шматгадовы лідэр нацыянальнай зборнай Беларусі, адзін з лепшых хакеістаў краіны за ўвесь перыяд выступлення нацыянальнай дружыны. Пасля заканчэння кар'еры гулец дамогся станоўчых вынікаў у якасці трэнера. У 2009 годзе ўзначаліў хакейны клуб «Гомель» і прывёў яго да срэбных медалёў адкрытага чэмпіянату Беларусі. Па ходзе сезоне 2009/10 узначаліў «Дынама-Менск» пасля звальнення Глена Хэнлана. Пры ім каманда правяла 41 матч, атрымала 16 перамог і заняла 17-е выніковае месца ў рэгулярным першынстве КХЛ. Галоўным жа дасягненнем Андрыеўскага на пасадзе рулявога «Дынама-Менск» стала перамога ў прэстыжным Кубку Шпенглера-2009. На апошніх чэмпіянатах свету Аляксандр Андрыеўскі ўваходзіў у трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі. На працягу двух папярэдніх сезонаў працаваў у «Дынама» асістэнтам рулявога Марэка Сікоры.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках