20 красавiка 2024, Субота, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца выбуху ў Віцебску: Жудасна грымнула, падумалі, што гэта газ

32
Відавочца выбуху ў Віцебску: Жудасна грымнула, падумалі, што гэта газ

У афіцыйную версію здарэння, апублікаваную сёння на сайце КДБ, ніхто не верыць.

«Да КДБ на Савецкую? Не паеду, там яны ўсё ачапілі сёння! Выбухнула там у іх штосьці!» — такім чынам таксіст на віцебскім вакзале адмаўляўся везці журналіста «Еўрарадыё» да будынка мясцовай управы КДБ, дзе ў нядзелю грымнуў выбух самаробнай бомбы. Але ўжо праз хвіліну пагадзіўся.

На вуліцах горада знаходзілася шматлікая колькасць міліцыянтаў і даішнікаў. Штосьці падобнае было пасля выбуху ў сталічным метро.

Віцебскі КДБ размешчаны ў прыгожым будынку, пабудаваным у класічным стылі. Перад ім невялікі сквер, насупраць — музычная вучэльня. З боку пачынаецца стромкі спуск уніз, да ракі. Там усё ачэплена чырвонымі стужкамі. Бліжэй, чым за сто метраў, не пускаюць — паўсюль міліцыянты. Некаторыя жыхары суседняга дома падзяліліся падрабязнасцямі выбуху.

«Я тут ішла. Мяне як раз маладая пара здагнала — хлопец з дзяўчынай. Яны здагналі мяне і пайшлі туды, у цемру. Раней там святло гарэла ўвесь час. Але вось ужо два месяца як не гарыць», — распавядае Таццяна.

Яна мяркуе, што злачынства магла ўчыніць менавіта гэтая пара. Таму што больш нікога ў той вечар ля будынка КДБ яна не заўважыла. Не дзіўна: было холадна. Не самы лепшы час, каб сядзець у парку. Выбух прагрымеў адразу пасля таго, як жанчына зайшла ў сваю кватэру.

«Я зайшла дадому, зняла з сабакі ланцуг, працерла лапы... І тут выбух страшэнны — шыбы зазвінелі. Я адразу на другі паверх кінулася да суседкі. У яе тое ж самае», - кажа яна.

Яшчэ адзін відавочца — пенсіянер, сусед Таццяны. Ён таксама чуў выбух і спалохаўся. Але ніякіх падрабязнасцяў пакуль не ведае. Толькі наракае на міліцыянераў: праз ачапленне немагчыма прайсці напрасткі ў горад, даводзіцца абыходзіць вакол. Абодва сведкі перакананыя, што ля будынка КДБ падарвалася зусім не звычайная петарда.

«Салют, ён як — плясь і трэск пайшоў. А тут зусім не тое. Я адразу нават падумала, што газ выбухнуў».

Таццяна ў афіцыйную версію з затрыманнем вар’ята, які некалькі разоў тэлефанаваў у КДБ з пагрозамі, не верыць. Кажа, што тут ля самага будынка ўвесь час чорт ведае што чаўплося. Адсюль і выбух.

«Ведаеце, што... Вось проста тут у іх на пляцоўцы, перад самымі камерамі, увесь час салюты. Гэтага і трэба было чакаць», - кажа яна.

Пагаварыўшы з відавочцамі, журналіст наведаў музычную вучэльню. Ад студэнтаў інфармацыі мала: у нядзелю яны не вучыліся. Але пра выбух ведаюць усе. У афіцыйную версію здарэння, апублікаваную сёння на сайце КДБ, ніхто не верыць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках