19 красавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА патрабуе расследаваць парушэнні на «выбарах»

50
НАТА патрабуе расследаваць парушэнні на «выбарах»

Парламенцкая асамблея НАТА заклікала Беларусь расследаваць парушэнні на «выбарах».

З аналагічным патрабаваннем Парламенцкая Асамблея альянсу звярнулася да Украіны і Расеі, паведамляе «Радыё Свабода».

Асамблея заклікала гэтыя Беларусь, Украіну і Расею ўвасобіць рэкамендацыі «аўтарытэтных міжнародных устаноў», якія назіралі за выбарчым працэсам у гэтых краінах.

У дакуменце таксама змяшчаецца заклік да трох краін неадкладна вызваліць палітычных зняволеных і ўмацаваць вяршэнства права, аднак імёны палітвязняў не называюцца.

Асобна ў рэзалюцыі згадваецца Грузія. Парламенцкая асамблея НАТА заклікае новы ўрад Грузіі і цяперашняга прэзідэнта працягнуць праграму рэформаў і забяспечыць «эфектыўнае суіснаванне» да прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2013 года. Згодна з папраўкай, якую дадалі ў панядзелак, новы ўрад Грузіі заклікалі ўстрымацца ад палітычна матываваных арыштаў.

Парламенцкая асамблея НАТА таксама заклікала ўрады і парламенты краін-членаў альянсу падвоіць намаганні ў падтрымцы дэмакратычных памкненняў народаў дзяржаў, усходніх суседзяў ЕЗ, «з поўнай павагай» да суверэнітэту Беларусі, Грузіі, Расеі і Украіны.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках