16 красавiка 2024, aўторак, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скардзіцца забаронена

50
Скардзіцца забаронена

Студэнтам забаранілі скардзіцца на холад у каледжы нават бацькам.

Нашумелая гісторыя з адсутнасцю ацяплення ў Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным каледжы здабыла свой нечаканы працяг, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, у канцы кастрычніка салігорскія студэнты даслалі на гарачую лінію партала TUT.by ліст, у якім скардзіліся на адсутнасць ацяплення ў аўдыторыях каледжа. Навучэнцы літаральна замярзалі на занятках. Інфармацыя пра салігорскую моладзь разляцелася па ўсім байнэце, і адміністрацыя навучальнай установы адразу «дала цяпло». Каб пагасіць пратэстныя настроі, кіраўніцтва каледжа ўзялося за пошукі аўтараў скаргі.

Зрэшты, па атрыманай салігорскімі праваабаронцамі інфармацыі, ацяпленне ў каледжы пратрымалася літаральна пару дзён, пасля чаго зноў было адключана. Пры гэтым апранаць курткі ў памяшканнях каледжа не дазваляецца. Больш за тое, пра адсутнасць ацяплення ў будынку студэнтам забаранілі паведамляць нават бацькам. Што тычыцца аўтараў скаргі, то знайсці іх у адміністрацыі не ўдалося. Пошукі скончыліся запалохваннем і пагрозамі ў адрас адной з навучальных груп горна-хімічнага каледжа.

Апошнія факты выклікаюць у праваабаронцаў асаблівую заклапочанасць. Па сутнасці, такое стаўленне да навучэнцаў можна разглядаць як катаванне. Студэнтам наўмысна прычыняюць фізічныя пакуты, каб пакараць за ліст. Пры гэтым маладых людзей запалохваюць і прымушаюць да маўчання. Робіцца гэта ўсё афіцыйнымі асобамі дзяржаўнай установы.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках