19 красавiка 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Улады захаваюць дзяржкіраванне прадпрыемствамі

10
Леанід Злотнікаў: Улады захаваюць дзяржкіраванне прадпрыемствамі

Дзяржава гатова прыцягваць інвестараў, але не губляць кантрольны пакет акцый, адзначыў эксперт.

«Размяшчэнне акцый дадатковага выпуску беларускіх прадпрыемстваў робіцца з неабходнасці прыцягнення ў краіну валюты. Не таму, што ўлада ўсвядоміла, што нам неабходная прыватная ўласнасць як аснова эканомікі, а проста нам патрэбныя грошы», - распавёў сайту charter97.org беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў.

Па словах эксперта, ёсць і іншыя прычыны размяшчэння такіх акцый:

«Таксама ёсць патрабаванні Еўразійскага банка развіцця, што калі мы не будзем прыватызаваць нашы аб'екты, не будзем развіваць рынкавую эканоміку, то крэдытаў нам не дадуць. Не губляюцца надзеі атрымаць і крэдыт ад МВФ. А яшчэ нам вельмі патрэбная валюта, каб мадэрнізаваць нашу вытворчасць. Патрэбныя вялікія грошы, а іх у краіны няма. Таму нашыя ўлады проста заціснутыя абставінамі».

Кантрольны пакет акцый у любым выпадку застанецца ў дзяржавы, адзначыў Леанід Злотнікаў:

«Пры гэтым яны, вядома, гатовы размяшчаць акцыі і прадаваць іх, але яны не хочуць выпусціць кантроль над прадпрыемствамі. Таму гаворка ідзе пра тое, што ўлады будуць прадаваць не кантрольныя пакеты, а мінарытарныя, гэта значыць будуць прадаваць не больш паловы акцый з тым, каб прыцягнуць грошы і ў той жа час не страціць дзяржаўнае кіраванне эканомікай. Дзяржава можа камусьці прадаць 20-25% акцый, напрыклад, МТЗ, але кантрольны пакет (50% плюс адна акцыя) яна імкнецца пакінуць у сябе».

Палітыка дзяржавы - прыцягненне інвестыцый пры захаванні дзяржаўнага кіравання, лічыць эканаміст:

«Атрымліваецца, «грошыкі прынось, мы іх выкарыстоўваем, але мы паспрабуем працягваць кантраляваць гэтыя прадпрыемствы», - я прадбачу вось такі працэс. Прама гэта не гаворыцца, але ўсе акцыі прадаваць не будуць. Напрыклад, акцыі завода вінаградных він прадавалі так, каб кантрольны пакет у любым выпадку заставаўся ў дзяржавы. Інвестар з яго грашыма нам патрэбен, а кіраванне мы хочам пакінуць за сабой. Прыкладна такую палітыку будзе праводзіць дзяржава».

Нагадаем, нядаўна міністр прамысловасці Зміцер Кацярыніч заявіў журналістам, што цяпер вядзецца падрыхтоўка да размяшчэння акцый дадатковага выпуску ААТ БелАЗ». Таксама плануецца правядзенне IPO у 2014-2015 гадах такіх прамысловых прадпрыемстваў, як РУП «МТЗ», РУП «Гомсельмаш», ААТ «БМЗ», ААТ «Гарызонт», ААТ «БАТЭ».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках