16 красавiка 2024, aўторак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь будзе старшынстваваць у СНД

9
Беларусь будзе старшынстваваць у СНД

Старшыня Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў паведаміў, што старшынства ў Садружнасці ў 2013 годзе пяройдзе да Беларусі.

«На саміце ў Ашхабадзе неабходна будзе вызначыць старшыню ў СНД, выносіцца кандыдатура Рэспублікі Беларусь. Папярэдняе ўзгадненне пацвярджае, што Рэспубліка Беларусь, і я на сто адсоткаў упэўнены, зойме месца старшыні ў Садружнасці», - адзначыў выканаўчы сакратар журналістам у аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс».

Сяргей Лебедзеў пацвердзіў, што пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД пройдуць 4-5 снежня ў Ашхабадзе. «Спачатку планавалася іх правядзенне ў пачатку лістапада, але, паколькі паступіла некалькі дадатковых пытанняў, якія патрабуюць ўзгаднення, і прапановы ад некаторых дзяржаў дэталёва абмеркаваць будучую павестку, было прынята рашэнне правесці гэтыя пасяджэнні месяцам пазней. Цяпер дакладна вызначана, што і СМЗС, і СКД пройдуць 4-5 снежня ў Ашхабадзе», - заявіў выканаўчы сакратар. «Усё пацвердзілі сваю згоду на прыезд у Ашхабад», - адзначыў ён.

Таксама кіраўнік Выканкама СНД не пагадзіўся з ацэнкай Захаду выбараў, якія прайшлі ў Беларусі, Расеі і Украіне.

«У нас некалькі розныя падыходы да ацэнкі выбараў. Як кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД на некаторых выбарах, я магу сцвярджаць, што заканадаўствы нашых краін ўлічваюць міжнародныя нормы і, у той жа час, асаблівасці той ці іншай краіны», - адзначыў выканаўчы сакратар, каментуючы ў аўторак журналістам у Менску, заклік ПА НАТА да Беларусі, Расеі і Украіны расследаваць парушэнні, дапушчаныя падчас выбарчых кампаній.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках