16 красавiка 2024, aўторак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зрывае канферэнцыю па гандлі зброяй

15
Расея зрывае канферэнцыю па гандлі зброяй

У сераду 7 лістапада многія краіны-члены ААН прагаласавалі за арганізацыю новай канферэнцыі па дамове аб гандлі зброяй у сакавіку 2013 года.

Аб гэтым піша французскі часопіс Le Nouvel Observateur (пераклад - inopressa.ru).

Расея, якая ўстрымалася ад галасавання, пацвердзіла, што, з яе пункту гледжання, рэгуляванне сусветнага гандлю зброяй не заслугоўвае нават канферэнцыі, адзначае аўтар артыкула Зобель Бехалаль, супрацоўнік каталіцкай няўрадавай арганізацыі CCFD-Terre solidaire.

Без міжнародных правілаў так званы «легальны» гандаль служыць практычна заўсёды для рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскага насельніцтва, лічыць аўтар. Гэта паказвае выпадак Сірыі: легальны продаж зброі ў гэтую краіну прызнае расейскі ўрад, гаворыцца ў артыкуле.

«За пазіцыяй Расеі , вядома, імкненне захаваць статус-кво», - піша аўтар. Гэты найгоршы выбар стаў магчымы з-за рашэння краін прымаць дамову аб гандлі зброяй на падставе кансенсусу, падкрэслівае выданне.

«На практыцы гэта азначае, што адмова Расеі, другога ў свеце экспарцёра ўзбраенняў, можа прывесці да новага правалу перамоў у сакавіку», - адзначае аўтар.

«Я захоўваю надзею, што мы зможам дамагчыся станоўчага выніку. Для гэтага неабходна сёння пераканаць Парыж, Лондан, Вашынгтон і Пекін прагаласаваць у карысць новай канферэнцыі з мэтай заўтра дамагчыся прыняцця эфектыўнай дамовы», - падкрэслівае аўтар.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках