19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыжоўскі рынак і менскі хлебазавод выставілі на продаж

24
Чыжоўскі рынак і менскі хлебазавод выставілі на продаж

Аб'явы пра правядзенне 29 снежня адпаведных конкурсаў змешчаныя на сайце Менгарвыканкама.

Пачатковы кошт продажу чыжоўскага рынка складае больш за Br8,8 млрд. Умовай рэалізацыі з'яўляецца паэтапнае будаўніцтва шматфункцыйнага комплексу, распрацоўка архітэктурнага праекта якога павінна скончыцца да 1 сакавіка 2014 года. На аб'екце мяркуецца арганізаваць гандаль харчовымі і нехарчовымі таварамі, сельскагаспадарчай прадукцыяй з прысядзібных дзялянак. Рынак будзе функцыянаваць да ўводу ў эксплуатацыю першай чаргі комплексу, прадугледжанае захаванне 46 працоўных месцаў, піша БелТА.

Хлебазавод №1 Менска прадаецца за Br125,6 млрд. Сярод умоў продажу - забудова існай пляцоўкі на вуліцах Ракаўскай і Віцебскай паводле Канцэпцыі рэканструкцыі, развіцця і функцыйнага выкарыстання аб'ектаў нерухомасці і тэрыторыі гістарычнага цэнтра горада з укладаннем інвестыцый у суме, эквівалентнай не меней $13 млн. на працягу трох гадоў з даты падпісання дамовы куплі-продажу. Акрамя таго, новы ўласнік абавязаны захаваць на працягу двух гадоў дзве фірмовыя крамы прадпрыемства, арэндныя стасункі на памяшканні з КУП «Мінскхлебпрам». Павінна быць сплачаная і крэдыторская запазычанасць, якая ўтварылася на момант падпісання акту прыймання-перадачы. Вытворчая магутнасць хлебазавода складае каля 70 т вырабаў у дзень, цяпер тут працуе 521 чалавек.

Астатні дзень прыймання заяў на ўдзел у конкурсах – 13-га снежня.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках