28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдактар «Агентуры.ру»: Шпіёнскі скандал патрэбны ўладам

39
Рэдактар «Агентуры.ру»: Шпіёнскі скандал патрэбны ўладам

Калі падазраванага ў «шпіянажы» ўзялі каля схованкі, чаму не затрымалі замежнага агента?

«Вельмі сумнеўна, каб дваццацідвухгадовы слесар мог сабраць звесткі стратэгічнага характару, цікавыя замежнай выведцы», - лічыць Андрэй Салдатаў, рэдактар сайта «Агентура.ру» і аглядальнік «Новай газеты».

Андрэй Салдатаў адказвае «Радыё Свабода» на пытанні з нагоды чарговага шпіёнскага скандалу ў Беларусі.

- Андрэй, што можна сказаць пра затрыманне 22-гадовага слесара з Наваполацка, зыходзячы з той інфармацыі, якую цяпер маюць СМІ?

- Мне здаецца, што гэты скандал не падобны на шпіёнскі. Калі контрвыведка не важна якой краіны выяўляе, што ў нейкім горадзе ёсць агент, яна зацікаўлена не ў тым, каб яго злавіць. Гэта задача другой важнасці. Яна вызначае, з кім ён кантактаваў, і спрабуе яго перавербаваць або сачыць за ім доўгі час. Контрвыведкі не вельмі ахвотна прыходзяць да арышту. Бо гэта зрывае ўсю гульню.

Калі б гэта быў сапраўды шпіёнскі скандал, то я не разумею, навошта было КДБ гэта дэманстраваць. Звычайна рашэнні аб арыштах на палітычным узроўні ці на ўзроўні кіраўніцтва спецслужбаў прымаюцца, калі патрэбна нейкая дэманстрацыя.

Як мне здаецца, пытанне ў тым, хто зацікаўлены ў гэтай дэманстрацыі. Ці быў у ёй зацікаўлены асабіста Лукашэнка, ці гэта было жаданне генералаў КДБ, якія, магчыма, спрабуюць нешта прадэманстраваць пасля адстаўкі старшыні КДБ. Тут можа быць шмат версій.

- А той факт, што затрыманы працуе на «Нафтане», можа праліць святло на абставіны яго магчымай дзейнасці? Ці сапраўды беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы могуць быць цікавыя замежнай выведцы?

- Зыходзячы з заявы КДБ, тут не абавязкова гаворка ідзе аб інфармацыі пра гэты завод. Інфармацыя палітычнага і эканамічнага характару - гэта занадта шырока сфармулявана. Вельмі сумнеўна, што дваццацідвухгадовы слесар мог сабраць такія звесткі стратэгічнага характару, як гэта звычайна завецца ў Расеі, каб яны былі цікавыя замежнай выведцы. Звычайна для атрымання такіх дадзеных трэба мець пэўны ўзровень доступу - быць кіраўніком прадпрыемства або знаходзіцца на адной з нешматлікіх пасад, дзе ёсць доступ да «дзяржаўнай таямніцы».

А звесткі палітычнага характару - гэта ўсё што заўгодна. Структура адміністрацыі, напрыклад, або палітычная актыўнасць у гэтым рэгіёне. Гэта такі вельмі шырокі тэрмін, які не вельмі выкарыстоўваецца за межамі краін былога Савецкага Саюза менавіта таму, што ён занадта расплывісты. У паняцце «шпіянажу» ва ўсім свеце ўваходзіць перадача вельмі канкрэтных звестак: вайсковых, прамысловых, эканамічных.

- Шмат пытанняў выклікае тое, што хлопца затрымалі падчас «закладкі дадзеных у схованку». Ці сапраўды яшчэ шпіёны ў эпоху інтэрнэту карыстаюцца такімі тайнікамі?

- Сама інфармацыя пра схованку мяне прыводзіць да думкі, што скандал не зусім шпіёнскі.

Схованкі на самой справе да гэтага часу выкарыстоўваюцца, так як можна перадаваць інфармацыю ў інтэрнэце, але застаюцца сляды, з якімі потым можна працаваць. А ў офф-лайне ўсё можна часам арганізаваць надзейней. Праблема ў іншым.

Калі контрвыведка сапраўды вядзе «здрадніка» і прыходзіць да схованкі, і нават калі прынята рашэнне, што гэтага «здрадніка» будуць «браць», то звычайна спрабуюць захапіць яшчэ і агента або супрацоўніка іншай спецслужбы. Калі гэтага не адбылося, то гэта правал контрвыведвальнай аперацыі.

Якім чынам цяпер даказаць, што гэтая схованка мае дачыненне да пэўнай спецслужбы? Можна спрабаваць даказаць, што ён падышоў да яе, але прасачыць сувязь, каму менавіта ён перадае звесткі, праблематычна. Але спецслужба на гэта пайшла.

Паколькі нічога на дадзены момант не вядома пра тое, што быў захоплены, арыштаваны, ці хоць бы задакументавана з'яўленне агента замежнай выведкі, то гэта вельмі дзіўна.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках