29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянера абвінавацілі ў затрымцы цягніка і аштрафавалі

8
Апазіцыянера абвінавацілі ў затрымцы цягніка і аштрафавалі

Гомельскі суд аштрафаваў абласнога каардынатара партыі «Справядлівы свет» Уладзіміра Сякерку на 2 мільёны рублёў.

Апазіцыянера абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовых асоб) суддзя Анатоль Сотнікаў пастанавіў аштрафаваць яго на 20 базавых велічынь.

Справа супраць Уладзіміра Сякеркі была распачатая пасля таго, калі ён 14 кастрычніка пасля патрабавання памежнікаў адмовіўся пакінуць цягнік Чарнігаў - Гомель, што прывяло да затрымкі транспартнага сродку, паведамляе ПЦ «Вясна».

Уладзімір Сякерка віну не прызнаў, паколькі лічыць дзеянні памежнікаў неправамернымі і незаконнымі: згодна з артыкулам 17 закона «Аб органах памежнай службы» пры абмежаванні праў грамадзян супрацоўнік памежнай службы абавязаны растлумачыць, па якіх прычынах адбываецца абмежаванне праў.

«Я прасіў растлумачыць, але ніхто гэтага не зрабіў. У рапарце было напісана дакладна так: «Выяўлены грамадзянін, які знаходзіўся ў спісах па даручэнні праваахоўных органаў». На судзе я прасіў растлумачыць: якія спісы, хто мяне туды ўнеслі, і як з іх выйсці. Але таксама ніхто не адказаў. Яшчэ да суда я пісаў скаргу кіраўніцтву памежнай групы, дзе задаваў тыя ж пытанні, але таксама не атрымаў адказаў», - кажа Сякерка.

Палітык плануе скардзіцца ў пракуратуру і прасіць разабрацца: што за спісы мелі на ўвазе памежнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках