20 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе праходзяць пратэсты супраць жорсткай эканоміі (Фота, відэа)

13

У многіх краінах ЕЗ сёння праходзяць акцыі пратэсту супраць мер жорсткай эканоміі.

Удзельнікі Дня дзеянняў і салідарнасці заклікаюць лідэраў краін звярнуць увагу на незадаволенасць, якая распаўсюджваецца сярод насельніцтва, і адмовіцца ад прыняцця мер жорсткай эканоміі.

У Іспаніі і Партугаліі забастоўкі стартавалі апоўначы па мясцовым часе. Удзельнікі пратэстуюць супраць скарачэння зарплат, пенсій, дапамог і сацыяльных паслуг, а таксама павышэння падаткаў, паведамляе ВВС.

У Італіі праходзіць 4-гадзінная агульнанацыянальная забастоўка, да якой далучацца таксама работнікі транспарту.

У Францыі галоўны прафсаюз заклікаў работнікаў бюджэтнага сектара далучыцца да акцый пратэсту, але невядома, колькі людзей падключацца да прызыву.

Гэта не антыўрадавыя забастоўкі, а спосаб выказаць салідарнасць з рабочымі з іншых еўрапейскіх краін.

Усяго ў пратэстах ўдзельнічаюць каля 40 груп з 23 краін. Акцыю ініцыявала Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў.

«Цвёрдая эканомія ні да чаго не прывядзе, ад яе трэба адмовіцца», - сказана ў заяве арганізацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках