24 красавiка 2024, Серада, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя пад Брэстам: аўтакран і КАМАЗ расплюшчылі легкавушку (Фота)

22

Колькасць аварый у Брэсцкай вобласці сёння вырасла з-за туману.

Адна з іх адбылася на выездзе з абласнога цэнтра, піша onliner.by.

Па папярэдніх дадзеных, загінуў кіроўца (1964 г. н.) Audi, а яго пасажырка была дастаўленая ў шпіталь.

«Легкавы аўтамабіль апынуўся заціснуты паміж аўтакранам і КАМАЗам, - удакладнілі ў абласной ДАІ. - Audi вельмі моцна пашкоджана. Па папярэдніх дадзеных, у крайняй левай паласе да гэтай аварыі здарылася дробнае ДТЗ. Быў моцны туман, і кіроўцы, мабыць, не паспелі зрэагаваць. Audi урэзалася ў аўтакран, які ехаў наперадзе ў тым жа кірунку, а потым у легкавую машыну ўрэзаўся КАМАЗ».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках