28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майра Мора: Вызваленне палітвязняў - галоўнае патрабаванне

3
Майра Мора: Вызваленне палітвязняў - галоўнае патрабаванне

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі нагадала аб умовах паляпшэння адносін паміж афіцыйным Менскам і ЕЗ.

«Адносіны Беларусі і ЕЗ калісьці былі ў значна лепшай форме, чым цяпер, - канстатавала Майра Мора. Пры гэтым яна адзначыла, што пасля дыпламатычнага скандалу, «з нізкай кропкі вясной гэтыя адносіны палепшыліся». Па словах дыпламата, у цяперашні час адносіны паміж Менскам і Брусэлем ускладненыя палітычнымі нязгодамі, перадае агенцтва Regnum.

«Вызваленне і аднаўленне ў правах палітычных зняволеных - самае галоўнае ў руху наперад», - канстатавала Майра Мора, у чарговы раз агучыўшы пазіцыю афіцыйнага Бруселя.

Мора нагадала аб праграме Еўразвяза, ад удзелу у якой адмовіўся афіцыйны Менск і якая рэалізуецца з удзелам прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. У прыватнасці, яна адзначыла, што на шляху наладжвання стасункаў паміж Брусэлем і Менскам «таксама пазітыўным знакам з'явілася б прыняцце беларускімі ўладамі рашэння аб удзеле ў «Еўрапейскім дыялогу мадэрнізацыі дзеля Беларусі».

Мора падкрэсліла: адносіны паміж ЕЗ і Беларуссю працягваюць развівацца, хоць істотна абцяжараныя. «Чакаецца другі раўнд тэхнічнага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім звязам, які адбудзецца на наступным тыдні ў Брусэлі», - сказала яна.

«Мытны саюз, АЭП, ЕЭК - у іх ёсць падобныя рысы з адпаведнымі інстытуцыямі Еўразвяза, аднак рашэнне больш сканцэнтравана ў руках нацыянальных урадаў, чым наднацыянальных органаў», - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі.

«ЕЗ вітае стварэнне аналагічных мытных саюзаў у той меры, у якой яны адпавядаюць прынцыпам СГА і маюць эканамічную мэтазгоднасць», - заявіла Мора. Паводле яе слоў, у аснове такіх аб'яднанняў павінны ляжаць прынцыпы рынкавай эканомікі, вяршэнства права і высокія дэмакратычныя стандарты.

«Еўрапейскі звяз не можа прызнаць Мытны саюз, так як ён не з'яўляецца краінай і не можа падпісваць дамовы з ім», - канстатавала кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках