29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяздомных сагналі на ўборку за «Роллтон» і печыва (Фота)

62

Працавалі яны пад строгім кантролем міліцыі.

У чацвер беспрэцэдэнтную акцыю правялі ў Гомелі: асобы без пэўнага месца жыхарства выграбалі лісце ў парку «Лешчынец», піша «Комсомольская правда в Беларуси». Паклапаціліся аб сацыяльна карыснай занятасці зусім ужо асацыяльных элементаў адразу тры арганізацыі: Чырвоны Крыж, адміністрацыя Савецкага раёна горада і райаддзел міліцыі.

Улады далі бяздомным працу, мясцовае таварыства Чырвонага Крыжа падрыхтавала па выніках працоўнага дня ўзнагароду ў выглядзе абеду, ну а міліцыя прывезла бяздомных і прыглядала за імі. Раніцай у парку з'явіліся каля 20 бамжоў. Пад аб'ектывамі тэлекамер і побач з начальствам яны казалі, што задаволеныя працай, але асабліва не імкнуліся працаваць.

- Ды навошта мне гэта трэба? - асмялеў потым адзін з бяздомных. - Пайшоў пад краму пахмяліцца, а міліцыя схапіла і сюды прывезла. Ну, «роллтоны» даюць і печыва з гарбатай - гэта абед называецца? Я сам лепш сілкуюся, і грошы ў мяне водзяцца.

Іншыя бяздомныя прызналіся, што іх міліцыя знайшла на ўскраіне горада ў месцы агульнага начлегу. Дарэчы, прывезлі ў парк нават жанчыну на кастылях, якая, вядома, не змагла працаваць.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках