29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з трагічна загінулым школьнікам (Фота)

158

На пахаванне 9-гадовага Уладзіка Грудзьева прыйшлі не толькі тыя, хто яго ведаў, але і незнаёмыя людзі.

На сталічнай вуліцы Скрыпнікава сёння, 15 лістапада развітваліся з вучнем трэцяга класа сярэдняй школы № 23, які два дні таму загінуў пад коламі Porsche Cayenne прама каля парога навучальнай установы. Слёзы на вачах былі не толькі ў аднакласнікаў і бацькоў хлопчыка, але нават у журналістаў шматлікіх СМІ. Многія з іх сёння прыйшлі сюды не толькі з камерамі і дыктафонамі, але і з кветкамі, піша TUT.by.

У маленькай кватэрцы на шостым паверсе звычайнай «панэлькі» было не праштурхнуцца ад людзей. З прычыны велізарнага грамадскага рэзанансу, развітацца з Уладзікам прыехалі не толькі тыя, хто яго ведаў, але і зусім незнаёмыя людзі.

- Трагедыя, што загінула менавіта гэтае дзіця, - кажа Дзяніс, родны дзядзька хлопчыка. -Яго ўсе любілі і ў двары, і ў школе, ні ў аднаго з хлапчукоў не было столькі сяброў. Уладзік добра вучыўся, быў вельмі самастойным, яму ва ўсім можна было давяраць. У школе ён быў пераможцам алімпіяд, заўсёды і ва ўсім дапамагаў маме...

Пакуль у кватэры адпявалі трагічна загінулага дзіцяці, каля пад'езда чакалі яго сябры і аднакласнікі. На пахаванне яны прынеслі не толькі кветкі і свечкі, але і мяккія цацкі. Развітальны рытуал правялі хоць і годна, але сціпла - сям'я не з багатых...

Па словах сваякоў хлопчыка, кіроўца злапомнага Porche Cayenne, які 13 лістапада да смерці збіў Уладзіка практычна каля школьнага парога, да гэтага часу нават не папрасіў прабачэння перад імі.

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках