У Вільні пройдзе акцыя салідарнасці з Беларуссю
3- 15.11.2012, 16:44
У Дзень салідарнасці 16 лістапада ў літоўскай сталіцы пройдзе акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў.
Яе арганізоўвае офіс «Грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Беларусі» ў Літве.
Акцыя адбудзецца з 15 да 16 гадзін у Вільні на плошчы Vinco Kudirkos.
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца з'яўляецца днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі.
Сваю падтрымку Беларусі ў гэты дзень праяўляюць ў многіх краінах і сталіцах свету.