28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Парсюкевіч: Міліцыянты не займаюцца раскрыццём злачынстваў

13
Сяргей Парсюкевіч: Міліцыянты не займаюцца раскрыццём злачынстваў

Экс-міліцыянт лічыць, што міліцыю трэба скараціць, але ўлады на гэта не пойдуць.

«Я думаю, што трэба паменшыць дакументаабарот. І гэта не толькі ва ўчастковых - гэта паўсюль трэба зрабіць, адназначна. Таму што на сённяшні дзень людзі не займаюцца раскрыццём злачынстваў, або рэальнай абаронай грамадзян, а пішуць паперкі, якія тонамі складуюцца ў архівах... тое, што міліцыю можна лёгка скараціць адсоткаў на 25, - гэта дакладна», - сказаў былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Парсюкевіч лічыць, што для рэформаў у міліцыі трэба тэхнічнае перааснашчэнне. Відэакамеры дапамогуць лепш кантраляваць бяспеку на дарогах, чым даішнікі. Калі патрульна-паставую службу пасадзіць на аўтамабілі, гэта дазволіць скараціць колькасць міліцыянтаў і з часам эканамічна апраўдае сябе. Але на гэтыя меры, лічыць Парсюкевіч, дзяржава не пойдзе, таму што не захоча скарачаць колькасць міліцыянтаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках