25 красавiка 2024, Чацвер, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Блатным» — калі ласка, сіротам — не» (Фота)

43
«Блатным» — калі ласка, сіротам — не» (Фота)

Шматдзетнаму самотнаму бацьку адмаўляюць у дзялянцы зямлі. Пры гэтым суддзям, фінансавым інспектарам ды іншым дзяржслужбоўцам ахвотна выдаюць вялікія надзелы.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў бацька траіх малалетніх дзяцей Сяргей Каспяровіч:

«Я жыву ў Менску на вуліцы Ангарскай і ўжо пяць гадоў спрабую дамагчыся атрымання дадатковай дзялянкі зямлі. Прасіў выканкам, але мне адказалі — нельга, у вас стае жылплошчы. Але я жыву на пяці сотках і не жыллё ў іх прашу, а зямлю. Пры гэтым іншым сем'ям побач са мной выдаюць па 14 сотак.

Прыходжу да старшыні Заводскага выканкама Алега Жагло і пытаю, чаму такая сітуацыя? А ён мне кажа — усё законна. Але на падставе чаго і якіх законаў, ён растлумачыць не змог. А начальніца архітэктурнага аддзела Завадскога раёна Дупік заявіла наступнае - не сунце нос ні ў сваю справу. Сказала, што ў мяне такі дом, што ў ім стае плошчы для пражывання дзяцей. Я прынёс ёй фотаздымак дома, наколькі я ведаю, суддзі. У яе такі ж дом як у мяне, але дадатковую дзялянку ёй выдалі. Чаму? Адказ — не ваша справа.

Ёсць яшчэ алкаголік, але ў яго жонка начальнік фінансавага аддзела ў высокай структуры, яму таксама выдалі дадатковыя пяць сотак. Іншым дазволілі пабудаваць двухпавярховыя гаражы. Суддзя пабудавала нават на пажаранебяспечнай дзялянцы, чаго рабіць нельга. Дзве сям'і атрымалі надзелы па 14 сотак, чатыры сям'і - па 10 сотак, а шматдзетнаму самотнаму бацьку — нічога. І гэта пры тым, што ў іх кватэры ёсць. У адміністрацыі кажуць, што ўсё згодна з законам. Які закон? На падставе чаго?

Я пытаюся ў выканкаме, чаму? Кажуць, таму што яны не могуць на пяці сотках пабудаваць дом. Увесь прыватны сектар на пяці сотках будуе. А яны зараз вялізны маёнтак узводзяць. У сакавіку Алег Жагло абяцаў мне, што ў кастрычніку выдзяляць дзялянку ў 5 сотак. Я да яго прыйшоў у кастрычніку — а ён кажа, што нічога не выдам.

Цяпер у мяне наогул хочуць забраць дзве соткі надзелу, якія выдалі раней — побач жыве цётка былога начальніка міліцыі Віцебскай вобласці Аляксандра Найдзенка, я мяркую, што яны прагнуць гэту зямлю займець. А ў мяне праз яе ідуць камунікацыі — усё з дазволу, вядома. Яны ж калі капаць будуць, пашкодзяць мне каналізацыю, тэлефон.

Я быў у адміністрацыі прэзідэнта, да мяне выйшаў загадчык канцылярыяй. Я яму пачаў тлумачыць сітуацыю. Ён адказвае — вы не трапляеце пад ільготы. Кажу, выбачайце, Лукашэнка ж выступаў, што трэба дапамагаць шматдзетным сем'ям. Ён у адказ - ці мала што Лукашэнка сказаў па тэлебачанні. Тады я запатрабаваў, каб на ТБ былі тытры, што ўсё, што кіраўнік кажа, не супадае з рэальнасцю. Тады загадчык канцылярый стаў крычаць — клічце ахову, арыштуйце яго! Да абсурду проста даходзіць.

Як можа быць так, што дзеці ў забяспечаных сем'ях маюць больш правоў, чым паўсіроты ў шматдзетных? Як такое адбываецца? У мяне тры хлопчыкі 8, 9 і 11 гадоў. Мама кінула, сышла жыць да маладога. Жыллё нейкае ёсць, але нават машыну няма дзе паставіць. Як мне быць? Дзеці вось падрастаюць. Я хутка застануся адзіным чалавекам, якому не выдзелілі дадатковы зямельны ўчастак.

Гэта абсалютнае беззаконне. Дзяржава павінна дапамагчы, а яна не дапамагае. Але «блатным» — калі ласка. Суддзя? Бяры дзялянку. Начальнік фінансавага аддзела? Атрымлівай. Але не шматдзетнаму самотнаму бацьку.

Побач пабудавалі аўтастаянку. Людзі кажуць, што яе выкупілі за бесцань працаўнікі гарвыканкама, і цяпер яны прадаюць месцы на ёй нашмат даражэй. Я пішу ў пракуратуру ліст — праверце дадзены факт, ці сапраўды такое мае месца. Тры разы пісаў — ніякага адказу няма. Яны непрабіўныя. Наконт незаконна збудаваных гаражоў таксама нічога не адказалі

У Заводскім выканкаме ёсць загадчыца канцылярыяй і начальнік аддзела ў працы з лістамі. Так яны наогул спрабавалі мяне прысарамаціць — маўляў, як вам не сорамна, вы зайздросціце. Якое зайздросціце? Я траіх дзяцей для дзяржавы выхоўваю, трох мужыкоў гадую. Мне трэба думаць пра тое, як яны жыць будуць. Я не хачу, каб яны дзесьці цягаліся і каб алкаголікамі сталі».

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках