29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве бібліятэкарак вучылі засцерагацца ад мужоў-гастарбайтараў

50
У Магілёве бібліятэкарак вучылі засцерагацца ад мужоў-гастарбайтараў

Жанчын папярэджваюць, што іх мужыкі, якія вяртаюцца з заробкаў з-за мяжы, могуць прывезці з сабой ВІЧ.

- У Магілёўскай вобласці ўжо выяўлена 815 хворых на ВІЧ, – паведаміла «Комсомолькой правде в Беларуси» загадчыца аддзела прафілактыкі ВІЧ і СНІД Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Алена Дзянісава. – Мужчыны-магілёўцы працуюць ва Украіне і Расеі, і там нярэдка знаходзяць сумнеўныя забаўкі. А пасля гэтага прывозяць дахаты «сюрпрыз» у выглядзе венерычных хвароб, а то і горш – ВІЧ. Таму мы вырашылі яшчэ раз папярэдзіць жанчын, нагадаць пра сродкі засцярогі і наступствы бязладных палавых сувязяў. Вельмі спадзяемся, што бібліятэкаркі распаўсюдзяць гэту інфармацыю сярод чытачоў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках