16 красавiка 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра гібель школьніка ў Сухарава: Вінаватыя ўсе

98
Лукашэнка пра гібель школьніка ў Сухарава: Вінаватыя ўсе

Аляксандр Лукашэнка 15 лістапада на нарадзе ў пытаннях рэфармавання МУС узгадаў пра гібель дзіцяці ля школы ў Менску.

«Нядаўна СМІ перадалі, што загінуў пад коламі аўтамабіля 9-гадовы хлопчык. Выходзіць дырэктар школы і кажа: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не адрэагавалі. Значыць, трэба жорстка разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ», - перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

«Па-другое, вы пабудавалі новую школу. Чаму вы не абнеслі гэтую пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю агароджай? Значыць, вы (гарадскія ўлады) вінаватыя, - працягнуў ён. - Што гэта за пазіцыя школьнага калектыву: мы звярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за іх адказваеце. У нас сёння настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і сышоў. Усё роўна, якія дзеці. У сем'і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазіцыя такая?»

«І бацькі вінаватыя. Занялі ўсю пляцоўку асабістымі аўтамабілямі», - дадаў Лукашэнка.

«Таму займіцеся кожны сваёй справай. Гэта сёння галоўнае», - запатрабаваў ён.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках