20 красавiка 2024, Субота, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касінец вымагае ў прадпрыемстваў 15 мільярдаў на паліва (Дакумент)

62
Касінец вымагае ў прадпрыемстваў 15 мільярдаў на паліва (Дакумент)

Віцебскі аблвыканкам просіць арганізацыі Віцебска аказаць спонсарскую дапамогу ў 15 мільярдаў рублёў.

Грошы патрэбныя для закупкі біядызельнага паліва для вытворцаў сельгаспрадукцыі, пра гэта гаворыцца ў рашэнні № 703, падпісаным Аляксандрам Касінцом 13 лістапада гэтага года, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Ва ўзоры дамовы адной з арганізацый прапануецца ахвяраваць на сельскую гаспадарку 300 мільёнаў рублёў, што «не перавышае 1% ад выручкі, атрыманай пры рэалізацыі прадукцыі (тавараў), работ, паслуг за 2011 год».

Кантроль за згодай арганізацый на аказанне спонсарскай дапамогі вытворцам сельгаспрадукцыі, згодна з рашэннем, ускладзены на намесніка старшыні аблвыканкама Эдуарда Дзям'янава, а таксама на камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню і фінансавае ўпраўленне аблвыканкама.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках